У мэтах фарміравання экалагічнай культуры дзяцей, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Мінпрыроды) праводзіцца "Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку".

У мэтах фарміравання экалагічнай культуры дзяцей, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Мінпрыроды) праводзіцца "Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку". Інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу зацверджана пастановай Мінпрыроды ад 09.07.2010г. № 32. На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці ўзроставых груп: ад 3 да 5 гадоў, ад 6 да 10 гадоў. Лепельская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел.

Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы:

-першы этап (1 лютага - 1 сакавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях;

-другі этап (2 сакавіка - 1 красавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні;

-трэці этап (2 красавіка - 1 мая) - вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні.

Працы, якія прадстаўляюцца, афармляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1. Кожная работа, якая прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішчы, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Працы прадстаўляюцца па адрасе: г. Лепель, вул. Партызанская, 10.