Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў электрастанцый высокага і звышкрытычнага ціскаў пройдзе ў Віцебску на базе філіяла "Вучэбны цэнтр" РУП "Віцебскэнерго" з 25 па 27 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У Віцебск прыбудуць лепшыя машыністы катлоў і паравых турбін, а таксама электраманцёры па абслугоўванні электраабсталявання ДРЭС і ЦЭЦ з розных куткоў краіны. За званне лепшага па прафесіі пазмагаюцца прадстаўнікі 14 каманд. У іх склад увайшлі пераможцы першага этапу спаборніцтваў (ён праходзіў сярод персаналу электрастанцый у абласных энергасістэмах).
Конкурсанты пазмагаюцца ў ведах тэарэтычных пытанняў, правілаў тэхнікі бяспекі. Ім таксама неабходна будзе прадэманстраваць практычныя навыкі па выяўленні і ліквідацыі няспраўнасцей у рабоце абсталявання, а таксама ўменні аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу і многае іншае.
Энергасістэму Віцебскай вобласці на конкурсе прафмайстэрства прадставяць каманды Лукомльскай ДРЭС, Наваполацкай і Віцебскай ЦЭЦ.