11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі семінар-трэнінг для кансультантаў дзіцячых тэлефонаў даверу пройдзе 29 верасня - 2 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Мінздаве.
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі семінар-трэнінг для кансультантаў дзіцячых тэлефонаў даверу пройдзе 29 верасня - 2 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Мінздаве.
Чатырохдзённае мерапрыемства збярэ спецыялістаў, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя рэспублікі, якія аказваюць псіхалагічную і псіхатэрапеўтычную дапамогу дзецям і падлеткам, што знаходзяцца ў крызісным стане. Удзельнікі сумеснымі намаганнямі змогуць распрацаваць алгарытмы працы са зваротамі дзяцей з нагоды жорсткага абыходжання, парушэння правоў, суіцыдаў і інш. Будзе магчымасць абмеркаваць адзін з адным складаныя выпадкі з уласнай практыкі, набыць новы вопыт у пераадоленні складаных праблемных сітуацый абанентаў, што дазволіць паменшыць верагоднасць псіхалагічнага выгарання.
У ходзе семінара таксама плануецца пашырыць уяўленні спецыялістаў аб спецыфіцы аказання псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі па тэлефоне, даць магчымасць кансультантам тэлефонаў даверу ў ходзе ролевай гульні адпрацаваць прыёмы экстраннай псіхалагічнай дапамогі дзецям.
Семінар пройдзе на базе Гарадскога клінічнага дзіцячага псіхіятрычнага дыспансера. Гэта ўжо чацвёртае мерапрыемства, запланаванае па праграме павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сістэмы аховы здароўя рэспублікі.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)