13 чэрвеня, Віцебск /Алена Ціханава – БЕЛТА/. Рэспубліканскі семінар па праблемах уздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы пройдзе ў Віцебску 13-14 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама прадстаўнікі экалагічных службаў рэгіёнаў абмяркуюць існуючыя праблемы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. У цэнтры ўвагі будуць пытанні рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы.
Акрамя пленарнага пасяджэння, праграмай прадугледжана наведванне ААТ "Даламіт" і аднаго з дарожна-будаўнічых упраўленняў Віцебска.-0-