Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 г. № 206.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 г. № 206.
Для вырашэння арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства на Віцебшчыне распараджэннем старшыні аблвыканкама Мікалая Шэрстнёва створана рабочая група.
Жыхары вобласці ў гэты дзень будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або ажыццяўляць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асобныя рахункі гаррайвыканкамаў з наступным пералічэннем на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта: № BY04АКВВ36413010004712000000, ААТ ”АСБ Беларусбанк“, БІК АКВВВY2Х, УНП 300294561, АКПА 00022705.
Згодна з пастановай заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка 50 % грашовых сродкаў будуць накіраваны Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву, частковае фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай коронавирусам COVID-19, з мэтай забеспячэння даступнасці вакцынацыі насельніцтва. Астатнія 50% — застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будуць накіраваны на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by