Рэспубліканскі суботнік у Беларусі ў 2017 годзе пройдзе 22 красавіка. Гэтая дата вызначана пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2017 года №270, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі ў 2017 годзе пройдзе 22 красавіка. Гэтая дата вызначана пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2017 года №270, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендуецца на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50% паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў.

Астатнія 50% грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 красавіка з'яўляецца працоўным днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Пастановай таксама зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні 22 красавіка рэспубліканскага суботніка. Яе ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)