11 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. XI рэспубліканскі турнір сярод добраахвотных пажарных каманд і дружын па пажарна-выратавальным спорце пройдзе 12 жніўня ў Наваполацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС.
У нафтаградзе збяруцца пераможцы абласных адборачных этапаў турніру. За галоўны прыз будуць змагацца пазаштатныя пажарныя фарміраванні РУП "Віцебскэнерга", ЦЭЦ-4 (Мінск), ААТ "Белкард" (Гродна), гомельскія падраздзяленні РУП "Беларуснафта" і ААТ "Белтрансгаз", ААТ "Брэсцкі мясакамбінат", ААТ "Магілёўхімвалакно" і Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў (Мінская вобласць). Каманды, у склад якіх уключаны па 9 чалавек, пазмагаюцца ў трох відах праграмы. Добраахвотнікам трэба будзе пераадолець стометравую паласу з перашкодамі, пажарную эстафету 4х100м, а таксама выканаць баявое разгортванне ад мотапомпы.
Пераможцы і прызёры ў асабістым і камандным заліках будуць узнагароджаны кубкамі і каштоўнымі прызамі.
Асноўнымі мэтамі традыцыйнага турніру з'яўляюцца папулярызацыя і развіццё дзейнасці пазаштатных пажарных фарміраванняў, удасканаленне прафесійнага і спартыўнага майстэрства членаў добраахвотных пажарных каманд, прыцягненне насельніцтва да заняткаў прыкладнымі відамі спорту, накіраванымі на падрыхтоўку да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях і аказанне дапамогі людзям, якія трапілі ў НС.
Арганізатарамі турніру выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства", МНС Беларусі і Белдзяржстрах.-0-
БЕЛТА
Рэспубліканскі турнір сярод добраахвотных пажарных каманд пройдзе 12 жніўня ў Наваполацку
11.8.20100 праглядаў