У Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы правяла прыём грамадзян прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аліна Каралёва разам з памочнікам пракурора Лепельскага раёна Дзіянай Трацаўскай.
Кіраўніцтва ў Беларусі ўведзены адзіны дзень для правядзення такіх прыёмаў – кожны апошні чацвер месяца.Такая практыка правядзення рэспубліканскіх прафсаюзных прававых прыёмаў грамадзян стала запатрабаванай у кожным кутку краіны, бо абсалютна кожны член прафсаюза можа атрымаць кваліфікаваную дапамогу юрыста зусім бясплатна.
Адно з пытанняў, што паступілі на прыёме ў кампетэнтнага спецыяліста, датычылася службовай камандзіроўкі, якая прыпадае на выхадны дзень работніка. Грамадзянін цікавіўся магчымасцю атрымання кампенсацыі.
Прававы інспектар Аліна Каралёва растлумачыла, што калі наймальнік абавязвае работніка выбыць у службовую камандзіроўку або прыбыць з яе ў свой выхадны дзень, то па жаданні работніка яму прадастаўляецца іншы неаплачваемы дзень адпачынку.
– Згодна з часткай 3 артыкула 137 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, гэты дзень адпачынку павінен быць прадастаўлены не пазней за месяц, наступны за месяцам службовай камандзіроўкі, – падкрэсліла яна.
Таксама было зададзена пытанне, што датычыцца прадастаўлення перапынку для адпачынку і харчавання. Жыхарку Лепеля цікавіла, правамоцна не прадастаўляць такі перапынак работнікам, калі іх штодзённая праца не перавышае чатырох гадзін.
— Так, правамоцна, — адказала Аліна Каралёва. – Згодна з часткай 4 артыкула 134 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перапынак для адпачынку і харчавання па жаданні работніка можа не прадастаўляцца пры ўсталяванні яму працягласці штодзённай працы (змены), якая не перавышае чатырох гадзін. Важна памятаць, што жаданне работніка мэтазгодна выказаць у пісьмовай форме, напрыклад, у выглядзе заявы, на якую наймальнік павінен пагадзіцца і выдаць адпаведны загад.
Усім, хто звярнуўся на прававы прыём, былі прадастаўлены юрыдычныя кансультацыі па пытаннях працоўнага заканадаўства, адказы на якія не патрабавалі дадатковага вывучэння і прыняцця мер рэагавання.
У гэты дзень, акрамя бясплатных юрыдычных кансультацый, прафсаюзны юрыст таксама правяла дзень прававой асветы ў працоўным калектыве ўстановы аховы здароўя. Яго тэматыка была прысвечана рэжыму працы і адпачынку работнікаў.