08 лістапада, Лепель /Соб.інф./. Чырвоны цагляны будынак па вуліцы Савецкай, дзе да нядаўняга часу знаходзіўся Цэнтр дзіцячай творчасці, рыхтуецца да пераўтварэння і новага статусу — краязнаўчага музея. Сваю гісторыю вядзе з канца дзевятнаццатага стагоддзя.
08 лістапада, Лепель /Соб.інф./. Чырвоны цагляны будынак па вуліцы Савецкай, дзе да нядаўняга часу знаходзіўся Цэнтр дзіцячай творчасці, рыхтуецца да пераўтварэння і новага статусу — краязнаўчага музея. Сваю гісторыю вядзе з канца дзевятнаццатага стагоддзя. З 1929 года там знаходзіўся педагагічны тэхнікум, а ў гады вайны — штаб-кватэра гестапа.
Будынак уяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. З раённага бюджэту выдзелена мільярд чатырыста мільёнаў рублёў. Рэстаўрацыя пачалася з даху — адной з самых затратных частак. Генеральны падрадчык — ПМК-75, працуе брыгада з дзевяці чалавек. Пра завяршэнне рэстаўрацыі казаць пакуль рана. Яшчэ не сфарміравана праграма фінансавання. Сітуацыя праясніцца пасля Новага года.
Еўгенія ЛЯХ.