Лепельскі раённы краязнаўчы музей, па добрай традыцыі, у межах міжнароднага дня музеяў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. На гэты раз мерапрыемствы прайшлі пад дэвізам: «Ретравячэра ў стылі 1970-х гадоў».
У праграме былі:
- Выстава музычнага абсталявання 1970-х гг.
- Паказ моднага адзення 1970-х гг. (дэфіле)
- Канцэртная праграма, у якой гучалі песні Высоцкага, "Машины времени" і іншых папулярных выканаўцаў тых гадоў. А таксама песні пад баян, якія падхоплівалі ўсе наведвальнікі.
- Танцы пад грампласцінкі.