Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпаведнай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы прадукцыі.
У ходзе мерапрыемства работнікі Лепельскага РАНС наведалі магазін ІП «Карымаў», г. Лепель, вул. Максіма Горкага, д. 55, магазін «АўтаМагія» ТАА «ПалозаўАўта», Магазін "Тры цэны", г. Лепель, вул. Вайсковая, д. 130А, Магазін "Тры цэны", г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 48А/9
Выратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы сродкаў пажаратушэння, тэхнічныя сродкі, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя апавяшчальнікі). належная ўвага надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).
З работнікамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.