З наступленнем вясновага цяпла ў Лепельскім раёне стартаваў сезон прафілактычных рэйдаў, накіраваных на прадухіленне пажараў у экасістэмах
Асаблівая ўвага надаецца сельскім населеным пунктам, дзе традыцыя наводзіць парадак на прысядзібных участках з дапамогай агню нярэдка прыводзіць да трагедый.У чарговым такім рэйдзе з жыхарамі сустрэліся старшы інжынер СПАГ СПіЛЧС і ГА Лепельскага РАНС Андрэй Цімашков і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вадзім Варган.
Мэта мерапрыемства — засцерагчы грамадзян ад неабдуманага выпальвання сухой расліннасці і нагадаць аб правілах бяспекі пры навядзенні парадку на зямлі.
Кампетэнтныя спецыялісты растлумачылі жыхарам раёна, што заканадаўства не забараняе ўтылізаваць сухую расліннасць шляхам спальвання, але толькі пры строгім выкананні шэрагу ўмоў.