17 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск" прыцягнулі за студзень-сакавік $38,4 млн. інвестыцый, што ў 3,4 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ. Аб'ём прамых замежных інвестыцый склаў $9,9 млн., або 139,2% да студзеня-сакавіка 2011 года, замежных крэдытаў і пазык - $28,5 млн. Аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці за тавары, работы, паслугі) па СЭЗ "Віцебск" склаў $7,6 млн. Асноўную долю прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове складае рэінвеставанне прыбытку замежных інвестараў у развіццё дзеючых вытворчасцей. Рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" за першы квартал уклалі Br268,5 млрд. інвестыцый, у тым ліку ў асноўны капітал - Br163,2 млрд. З улікам асваення сродкаў рэспубліканскага бюджэту на развіццё інфраструктуры свабоднай эканамічнай зоны было накіравана Br166,5 млрд., што ў фактычных цэнах у 9,1 раза перавысіла аб'ём укладзеных інвестыцый у асноўны капітал за аналагічны перыяд 2011 года. Усяго за тры месяцы рэзідэнты СЭЗ вырабілі прадукцыі на Br917,1 млрд. (у фактычных цэнах), што амаль у 2,8 раза перавышае ўзровень мінулага года. Без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання тэмп росту вытворчасці прадукцыі склаў 295,9%. Рэалізавана за першы квартал прадукцыі на Br1,1 трлн., у тым ліку за межы Беларусі - на Br587,1 млрд. Рэнтабельнасць продажаў па прамысловых прадпрыемствах СЭЗ за 2011 год склала 17%. Тавараабарот прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ за мінулы перыяд вырас на 35% да ўзроўню 2011 года і склаў $147,6 млн. Захоўваецца станоўчая дынаміка росту экспарту: за студзень-сакавік гэты паказчык (без уліку нафты і нафтапрадуктаў) павялічыўся на 27% да $74,3 млн. Знешнегандлёвае сальда ў цэлым па СЭЗ сфармавалася станоўчым у памеры $1 млн. СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. Асноўную долю рэзідэнтаў СЭЗ складаюць сумесныя і замежныя прадпрыемствы, створаныя з удзелам інвестараў з розных краін, у тым ліку Германіі, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Канады, Галандыі і Ізраіля. Прадпрыемствы працуюць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, харчовай, хімічнай, паліўнай і лёгкай прамысловасці. На 1 красавіка 2012 года ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск" зарэгістраваны 61 рэзідэнт.-0-

БЕЛТА