Рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у студзені-веражні павялічылі экспарт тавараў амаль на чвэрць да $160 млн.
8.11.20110 праглядаў
8 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатоў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы - рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у студзені-веражні 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010-га павялічылі экспарт тавараў (без уліку нафты і нафтапрадуктаў) амаль на 25% да $160 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інвестыцыйна-эканамічным упраўленні адміністрацыі СЭЗ.
Каля 90% аб'ёму экспарту прыпадае на краіны СНД, у тым ліку доля Расіі ў агульным аб'ёме экспартных паставак складае амаль 82%. Імпартавана сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых на $153,2 млн., што на 4,3% вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2010 года. Па выніках знешнегандлёвай дзейнасці СЭЗ "Віцебск" за дзевяць месяцаў сфарміравана станоўчае сальда ў памеры $6,7 млн. У цэлым знешнегандлёвы тавараабарот за студзень-верасен за 13,8% вышэйшы за аналагічны перыяд 2010 года.
Рэзідэнты СЭЗ прыцягнулі $32,4 млн. замежных інвестыцый, у тым ліку $19,3 млн. крэдытаў і пазык. Аб'ём прамых замежных інвестыцый склаў $13,1 млн., з якіх на рэінвесціраванне прыбытку замежных інвестараў у развіццё дзейных вытворчасцей прыпадае каля 44,5%.
За студзень-верасен рэзідэнты асвоілі амаль Br91 млрд. інвестыцый, з якіх Br70,1 млрд. накіравана ў асноўны капітал. З улікам асваення сродкаў рэспубліканскага бюджэту на развіццё інфраструктуры СЭЗ агульны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў Br73,8 млрд., што ў супастаўных цэнах больш чым на 50% перавышае паказчык за аналагічны перыяд 2010 года.
Выпрацавана прадукцыі на суму больш Br873 млрд., што на 75% больш. Каля 50% аб'ёму вытворчасці складае прадукцыя імпартазамяшчальнага характару, усяго ў праграму імпартазамяшчэння ўключаны 14 прадпрыемстваў - рэзідэнтаў СЭЗ. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) перавысіла Br1,1 трлн., чысты прыбытак рэзідэнтаў склаў Br148,2 млрд. Рэзідэнты СЭЗ пералічылі ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды амаль Br91 млрд. падаткаў, збораў і плацяжоў. За дзевяць месяцаў створана 440 працоўных месцаў, а іх агульная колькасць на 1 кастрычніка перавысіла 11,2 тыс.
СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. Сёння ў СЭЗ рэалізуецца 45 інвестыцыйных праектаў. Больш за 60% рэзідэнтаў СЭЗ з'яўляюцца сумеснымі і замежнымі прадпрыемствамі, створанымі з удзелам інвестараў з 13 краін, у тым ліку Германіі, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Канады, Галандыі і Ізраіля. Аснову прамысловага патэнцыялу СЭЗ складаюць прадпрыемствы, якія працуюць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, харчовай, хімічнай, паліўнай і лёгкай прамысловасці. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае 12 сектараў агульнай плошчай больш за 2,1 тыс.га, якія размешчаны ў межах горада Віцебска, Пастаў, Оршы, Барані, гарадскога пасёлка Балбасава (Аршанскі раён), а таксама ў Віцебскім раёне.-0-
БЕЛТА