Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў кастрычніку месяцы работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг «Юркаўшчынскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Стайскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Бароўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Старалядненская базавая школа імя Ф.П. Занько Лепельскага раёна»

Пры правядзенні вышэйназванай работы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў вышэйназваных устаноў выяўлены наступныя парушэнні:
ДУА «Стайскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»:
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць знешніх пажарных лестніц будынка дзіцячага сада.
дзверы эвакуацыйных выхадаў не ў поўным аб'ёме абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа.
ДУА «Бароўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна» :
план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 .
знешнія запасныя эвакуацыйныя дзверы, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа.
ДУА «Старалядненская базавая школа імя Ф.П. Занько Лепельскага раёна»:
на шляхах эвакуацыі, у будынку для ўрокаў працы, у ясельнай групе, дапускаецца наяўнасць перападу вышынь падлогі (16,2 сантыметра і 15,7 сантыметра) без наяўнасці 3-х прыступак або пандуса з ухілам не больш за 1:6 .
Па выніках праведзенага маніторынгу ДУА «Юркаўшчынскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы
парушэнняў не выяўлена.
З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.