З 18 па 20 лютага ДАІ Лепельскага РАУС праводзіла прафілактычную адпрацоўку аўтадарогі «Мінск-Віцебск».



Інспектары ДАІ ажыццяўлялі кантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і выезд на сустрэчную паласу руху. Супрацоўнікі Дзяржаўнага аўтаінспекцыі выкарыстоўвалі як гласны кантроль за выкананнем ПДР, так і негласны.

Выяўлена 66 парушэнняў ПДР, з іх 51 перавышэнне хуткаснага рэжыму і 1 выезд на паласу сустрэчнага руху.

Дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі раёна не зарэгістравана.

ДАІ нагадвае аб штрафах, якія пагражаюць «ліхачам» згодна з артыкулам 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь:
– калі хуткасць перавышана ад 10 км/ч да 20 км/ч – штраф да 1 базавай велічыні;
– перавышэнне хуткасці ад 20 км/ч да 30 км/ч – штраф ад 1 да 3 базавых;
– ад 30 км/ч да 40 км/ч – ад 3 да 10 базавых;
– ад 40 км/ч – ад 8 да 12 базавых.
За паўторнае перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/ч на працягу года штраф складзе ад 5 да 15 базавых. А таксама, на 1 год могуць пазбавіць права займацца пэўнай дзейнасцю.