Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2016 №687
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання праекта
«Дэтальны план «Заходні» у г. Лепелі»,
распрацаванага УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА»
Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2016 №687 (далей – Палажэнне №687), у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскага меркавання.
Грамадскае абмеркаванне адбылося ў перыяд з 7 лютага 2020 года па 2 сакавіка 2020 года ўключна.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскi край» у нумары ад 4 лютага 2020 года № 10 (11775).
З 7 лютага 2020 года паведамленне з ілюстрацыйным матэрыялам размяшчалася на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама ў сетцы Інтэрнэт - lepel.vitebsk-region.gov.by, у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».
Аб'явы аб грамадскім абмеркаванні праекта былі размешчаны на 1 паверсе ў вестыбюлі галоўнага ўваходу Лепельскага райвыканкама.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта: Дэтальны план «Заходні» утрымлівала неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з патрабаваннем п. 9 гл 1 Палажэння №687
Экспазіцыя матэрыялаў, вынесеных на грамадскае абмеркаванне, была арганізавана ў перыяд з 7 лютага 2020 года па 21 лютага 2020 года ўключна.
У перыяд правядзення грамадскага абмеркавання праекта ў адрас Лепельскага райвыканкама звароты грамадзян праз запіс у часопіс заўваг і прапаноў удзельнікаў грамадскага абмеркавання не паступалі.