Чаму яна небяспечная
Кантакт з незнаёмцамі. Roblox — гэта не проста гульня, а сацсетка. Дзіця размаўляе з дарослымі, якія выдаюць сябе за аднагодкаў. Кантроль за ўзроставымі абмежаваннямі адсутнічае. Навязванне даверу і маніпуляцыі. Праз «сяброўства» дзяцей угаворваюць перайсці ў Telegram, а там — шантаж, вымагальніцтва, пагрозы. Убудаваныя пакупкі. Унутрыгульнявая валюта Robux — ідэальны інструмент для выкачвання грошай. Дзеці трацяць рэальныя сродкі, не разумеючы наступстваў. Небяспечны кантэнт. Нягледзячы на ўзроставы цэнз, унутры шмат сцэн гвалту, сексуалізаваных аватараў і гульняў «для дарослых». Выкарыстанне дзяцей у схемах. Roblox часта фігуруе як кропка ўваходу ў махлярства.Менавіта з-за гэтага Roblox — асяроддзе з павышанай рызыкай для непаўналетніх.
ПАМЯТАЙЦЕ — важна размаўляць з дзіцем, мець бацькоўскі кантроль і разумець, у што ён гуляе і з кім размаўляе!