25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Радзільны дом у Полацку будзе пабудаваны ў 2012-2013 гадах. Такі надзею выказаў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк на online канферэнцыі на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
"Будаўніцтва радзільнага дома нельга зацягваць, бо гэта пытанне жыцця і здароўя людзей, - падкрэсліў Аляксандр Пазняк. - Аднак ход работ узаемазвязаны з развіццём інфраструктуры вакол Сафійскага сабора. Гэта тэрыторыя каля 10 га, там знаходзяцца пяць карпусоў цяперашняй Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, якія неабходна адтуль выводзіць. Тут будуць размешчаны гасцінічныя, адміністрацыйна-гаспадарчыя комплексы, навукова-даследчы цэнтр Полацкага дзяржуніверсітэта, музей гісторыі, музей археалогіі і інш. Таму важна, каб аддзяленні бальніцы былі пераведзены ў іншыя памяшканні, а радзільны дом і хірургічнае аддзяленне - у новы будынак, які ўжо будуецца. Праведзены сеткі, пакладзены фундамент, убіты палі... Адным словам, праца працягваецца".
У бягучым годзе з трох крыніц фінансавання на гэты аб'ект выдзелена каля Br18 млрд. (Br9 млрд. - з абласнога бюджэту, Br5 млрд. - з гарадскога і каля Br3 млрд. - з рэспубліканскага бюджэту). "Гэтага недастаткова, паколькі ўвесь будынак каштуе не менш Br80 млрд. у бягучых цэнах", - адзначыў мэр Полацка. Ён праінфармаваў, што губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Сінец даў даручэнне дадаткова вышукаць фінансавыя сродкі, каб гэты аб'ект не ператварыўся ў даўгабуд і быў завершаны ў 2012-2013 гадах.
Будаўніцтва лячэбнага корпуса для размяшчэння радзільнага дома і хірургічнага аддзялення ўключана ў дзяржінвестпраграму на 2012 год.-0-
БЕЛТА
Роддом у Полацку будзе пабудаваны ў 2012-2013 гадах
25.4.20120 праглядаў