З 17 студзеня бягучага года ўступілі ў сілу ініцыяваныя Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці».
Цяпер на бацькоў ускладаецца абавязак па забеспячэнні абароны дзяцей ад інфармацыі, размешчанай у сетцы інтэрнэт і прычыняючай шкоду іх жыццю і здароўю.
Акрамя таго, рэкамендуецца выкарыстоўваць сайты і браўзэры з пашыраным механізмам абароны, таксама важна сфарміраваць такія важныя навыкі, як: не пераходзіць па падазроных спасылках, не распаўсюджваць свае персанальныя дадзеныя, не ўступаць у перапіску з незнаёмымі людзьмі, крытычна ставіцца да паведамленняў аб бясплатных падарунках і узломах, а таксама паведамляць аб сітуацыях, якія выклікаюць трывогу.
Памятайце: бяспека дзяцей напрамую залежыць ад вашай уважлівасці і ўцягнутасці!