24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бацькі школьнікаў павінны аплаціць карыстанне камплектам вучэбнай літаратуры да 1 кастрычніка. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі накіравана ў РУП "Белпошта" і ААТ "Беларусбанк". У ёй зацверджана плата за карыстанне падручнікамі ў бягучым годзе. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінадукацыі. Бацькі дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту могуць унесці 50% платы за карыстанне падручнікамі ў мясцовых аддзяленнях ААТ "Беларусбанк" або РУП "Белпошта". Кошт навучальных дапаможнікаў і сшыткаў для дашкольнай установы складае: за навучальны дапаможнік Л.С.Хадоновіч "Падарожжа ў свет музыкі" - Br1 тыс. 610, Л.С.Хадоновіч "Падарожжа ў свет музыкі" (рабочы сшытак) - Br1 тыс. 380, І.В.Жытко "Матэматычны калейдаскоп" - Br1 тыс.580, І.В.Жытко "Матэматычны калейдаскоп" (рабочы сшытак) - Br1 тыс.680, Д.Н.Дубініна "Свет вакол мяне" - Br1 тыс. 590, Д.Н.Дубініна "Свет вакол мяне" (рабочы сшытак) - Br1 тыс. 270. Бацькі першакласнікаў павінны будуць заплаціць за камплект падручнікаў Br19 тыс. 750 (поўны кошт камплекта склаў Br39 тыс. 491), для бацькоў вучня II класа падручнікі будуць каштаваць Br17 тыс. 260 (Br34 тыс. 517), III класа - Br15 330 (Br30 тыс.661), IV класа - Br15 тыс. 740 (Br31 тыс. 488), V класа - Br14 тыс. 480 (Br28 тыс. 961), VI класа - Br18 тыс. 910 (Br37 тыс. 811), VII класа - Br25 тыс. 970 (Br51 тыс. 934), VIII класа - Br35 тыс. 590 (Br71 тыс. 178), IX класа - Br41 тыс. 150 (Br82 тыс. 309), X класа - Br34 тыс. 240 (Br68 тыс.480), XI класа - Br29 тыс. 900 (Br59 тыс. 800).