Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" 5 ліпеня правядзе ў Беларусі акцыю, падчас якой павіншуе мам, што нарадзілі ў Дзень Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" 5 ліпеня правядзе ў Беларусі акцыю, падчас якой павіншуе мам, што нарадзілі ў Дзень Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.
Рэспубліканская акцыя "Белая Русь - з любоўю да дзяцей" традыцыйна праходзіць у гонар святкавання Дня Незалежнасці. "У кожным рэгіёне Беларусі члены ўрада, парламентарыі, кіраўнікі адміністрацый раёнаў, кіраўніцтва арганізацыйных структур "Белай Русі" віншуюць і ўручаюць падарункі маладым мамам", - адзначылі ў прэс-службе.
Сёлета ў Мінску акцыя пройдзе ў РНПЦ "Маці і дзіця", у 1-й і 3-й і 6-й гарадскіх клінічных бальніцах, у радзільным доме №2. У Дзень Незалежнасці ў беларускай сталіцы нарадзілася 48 дзяцей.
У рэспубліканскім маштабе акцыя "Белая Русь - з любоўю да дзяцей" праводзіцца з 2009 года. Ужо больш за 2,7 тыс. мам па ўсёй краіне атрымалі падарункі ад грамадскага аб'яднання.