Канцэртам эстраднай музыкі "Сны пра каханне" адзначыць Дзень закаханых Віцебская абласная філармонія, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Канцэртам эстраднай музыкі "Сны пра каханне" адзначыць Дзень закаханых Віцебская абласная філармонія, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Па добрай традыцыі артысты філармоніі рыхтуюць да 14 лютага асаблівы канцэрт, які прысвечаны самаму цудоўнаму пачуццю - каханню. У сённяшняй праграме возьмуць удзел Джульета Тарахчян, Надзея Драбо і Аляксандра Рыжкова. Яны раскажуць пра рознае каханне - узаемнае, непадзеленае, далікатнае, парывістае, гарачае. У канцэрце прагучаць вядомыя песні з рэпертуару Ані Лорак, Лаліты Міляўскай, Ірыны Дубцовай, Анжалікі Варум і інш.

А Беларускі тэатр "Лялька" запрашае дарослую публіку на вечар у японскім стылі "Каханне пад сакурай". У праграме спектакль "Чароўная зброя Кэндзо", перад праглядам пастаноўкі госці змогуць авалодаць сакрэтамі арыгамі і каліграфіі, пабываць на гарбатовай цырымоніі, паслухаць японскую паэзію.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)