15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія акажа ўсебаковую падтрымку Беларусі пры ўзмацненні палітычных і эканамічных санкцый супраць Мінска з боку ЕС. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін па выніках сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, паведамляюць інфармагенцтвы. Дзмітрый Рагозін адзначыў, што гэтае пытанне не столькі звязана з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. "Гэта хутчэй міжурадавае ўзаемадзеянне", - сказаў віцэ-прэм'ер. "Але магу сказаць адно: мы нашых беларускіх калег у крыўду не дамо", - адзначыў расійскі віцэ-прэм'ер. Ён паведаміў, што падчас сённяшняй сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, былі закрануты аспекты стварэння навукова-даследчай базы ў гэтай сферы, гарманізацыі галіновых стандартаў і адраджэння вытворчасці элементнай базы ў галіне мікраэлектронікі. У кансультацыях прынялі ўдзел першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, дырэктар ФСВТС Расіі Міхаіл Дзмітрыеў, іншыя афіцыйныя асобы.-0-

БЕЛТА