3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія дапаможа Беларусі хутчэй пераадолець перагаворны працэс па ўступленні ў САT. Такі пункт гледжання выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў падчас відэабранфінгу, прысвечанага тэме перспектыў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў 2012 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасол падкрэсліў, што Беларусь і Казахстан з дапамогай Расіі, якая нядаўна ўступіла ў САT, паскораць далучэнне да гэтай арганізацыі. "Відавочна, што з дапамогай нашых намаганняў Казахстан і Беларусь хутчэй пераадолеюць усе прыступкі і стануць членамі САT", - адзначыў Аляксандр Сурыкаў.
"Мы будзем дапамагаць, нашы перамоўшчыкі будуць удзельнічаць у перагаворных працэсах", - сказаў ён.
Адказваючы на пытанне адносна магчымых негатыўных наступстваў для краін, дыпламат адзначыў, што ў большай ці меншай ступені яны будуць. "Наконт негатыўных наступстваў. Так, яны будуць. Сыравінныя галіны адзначаны пазітывам. Для Казахстана, з ключавым сыравінным сектарам, уступленне ў САT - пазітыў. У Беларусі сыравіннага сектара вельмі мала, таму ёсць і негатыў", - лічыць пасол.-0-
БЕЛТА
Расія дапаможа Беларусі хутчэй пераадолець перагаворны працэс па ўступленні ў СГА
3.2.20120 праглядаў