25 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія прадаставіць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС у памеры да $10 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін сёння на пасяджэнні прэзідыума Кабінета Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Расіі.
"Мы дамовіліся, і сёння будуць падпісаны адпаведныя дакументы аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў аб'ёме да $10 млрд., з выкарыстаннем на працягу 10 гадоў і пагашэннем на працягу 15", - паведаміў Уладзімір Пуцін.-0-
БЕЛТА
Расія прадаставіць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС у памеры да $10 млрд.
25.11.20110 праглядаў