10 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Расіянін і індыец, затрыманыя ў Віцебскай вобласці пры спробе арганізацыі канала нелегальнай міграцыі, асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Аляксей Рацкун.
Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі і грамадзяніна Індыі, які пастаянна пражывае ў Расійскай Федэрацыі, суд прызнаў вінаватымі ў арганізацыі незаконнай міграцыі і спробе дачы хабару.
Як паведамлялася раней, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці сумесна з вайскоўцамі Полацкага пагранічнага атрада на мяжы Верхнядзвінскага раёна затрымалі злачынную групу. Расіянін і індыец спрабавалі наладзіць канал перапраўкі замежнікаў з краін Азіяцкага рэгіёну праз Беларусь на тэрыторыю Латвіі, а затым у Германію і іншыя краіны Еўрасаюза.
Па словах Аляксея Рацкуна, у цяперашні час на тэрыторыі Беларусі назіраецца актывізацыя дзейнасці арганізатараў каналаў нелегальнай міграцыі з краін з тэрарыстычнай актыўнасцю ў дзяржавы Еўропы. Сярод аб'ектыўных прычын росту патоку нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС ён назваў захаванне нестабільнасці ў краінах Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Афрыкі і на Блізкім Усходзе, актывізацыю патокаў нелегальнай міграцыі з Каўказскага рэгіёну, Пакістана, Індыі, Афганістана, В'етнама, маршруты якіх геаграфічна праходзяць праз тэрыторыю Беларусі.-0-
БЕЛТА
Расіянін і індыец пазбавіліся волі за спробу арганізацыі канала незаконнай міграцыі праз Беларусь
10.5.20120 праглядаў