29 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Расійская фура ледзь не згарэла ў Пастаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Пасля палудня 28 чэрвеня ў службу МНС ад кіроўцы паступіла паведамленне аб узгаранні прычэпа аўтафургона на абочыне трасы Р-45 у раёне вёскі Салаўіха Пастаўскага раёна. Да моманту прыбыцця пажарных унутры грузавой фуры маркі "Сканія" адбывалася гарэнне кардоннай упаковачнай тары. За 20 хвілін узгаранне было ліквідавана. У выніку пажару пашкоджана 20 куб. м упаковачнай тары, 3 кв. метры ахоўнага тэнту. Пацярпелых няма. Аўтамабіль належыць індывідуальнаму прадпрымальніку з Калінінграда. Прычына пажару высвятляецца. За мінулыя суткі гэта ўжо другое ўзгаранне аўтамабіля ў вобласці.-0-

БЕЛТА