8 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расійскія казакі здзейсняць конны пераход па мясцінах Айчыннай вайны 1812 года. Яго маршрут пройдзе праз Беларусь і яшчэ пяць дзяржаў Еўропы, распавёў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Федэральнай мытнай службы Расіі і старшыня аргкамітэта паходу Андрэй Бельянінаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Казакі выступяць на Парыж 12 жніўня з Паклоннай гары, гэта будзе першы паход, пачынаючы з 1812 года. "Паход будзе прысвечаны памяці ўсіх воінаў, якія загінулі ў баях 1812-1814 гадоў, гэта не парад пераможцаў, а паход у славу тых, хто загінуў у напалеонаўскіх войнах", - падкрэсліў Андрэй Бельянінаў.
Даўжыня маршруту, якім пройдуць 23 данскіх казака на конях данской пароды, перавысіць 2,5 тыс.км. Ён уключае мясціны найбольш памятных бітваў, у якіх удзельнічалі казачыя палкі: Барадзіно, Смаленск, Барысаў, Лейпцыг, Парыж. Пераходы казакоў будуць суправаджацца канцэртамі з удзелам ансамбля песні і танца ім. Аляксандрава. Першы такі канцэрт адбудзецца ў Беларусі 19 жніўня.
БЕЛТА
Расійскія казакі здзейсняць конны пераход па мясцінах вайны 1812 года праз Беларусь і яшчэ пяць краін
8.8.20120 праглядаў