Расій
9.12.20110 праглядаў
9 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дагавор аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства "Наваполацкжалезабетон" з удзелам іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка падпісаны сёння Віцебскім абласным тэрытарыяльным фондам дзяржаўнай маёмасці і замежным інвестарам - таварыствам з абмежаванай адказнасцю "ЭнергаІнвест" (Расія), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Заснавальнікі дамовіліся стварыць ААТ "Наваполацкжалезабетон" шляхам пераўтварэння вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Наваполацкжалезабетон" і сфарміраваць статутны фонд у памеры Br60 033 млн, падзелены на 300 165 простых акцый наміналам Br200 тыс. кожная. Уклады заснавальнікаў размеркаваны наступным чынам: "Віцебскаблмаёмасць" уносіць дзяржмаёмасць ацэначным коштам Br29 416 млн, што складае 49% у статутным фондзе, "ЭнергаІнвест" - 110 133 млн расійскіх рублёў, што складае 51% статутнага фонду.
Акрамя таго, расійскі інвестар узяў на сябе абавязацельствы па мадэрнізацыі дзеючай вытворчасці, устаноўцы тэхналагічнага абсталявання па выпуску жалезабетонных канструкцый панэльна-каркаснага домабудавання, завяршэнні будаўніцтва міні-ЦЭЦ, захаванні кадравага патэнцыялу і працоўных месцаў, захаванні профілю прадпрыемства.
Падпісанне дагавора стала вынікам прамых перамоваў, бо на конкурс па выбары іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка ААТ была пададзена адна заяўка і ён не адбыўся.
Як распавёў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА генеральны дырэктар ТАА "ЭнергаІнвест" Аляксандр Шпундэт, інвестар ужо распрацаваў бізнес-план на 2011-2012 гады, які прадугледжвае мадэрнізацыю вытворчасці для выпуску жалезабетонных шматпустотных пліт перакрыццяў, павелічэнне аб'ёмаў выпуску стоек жалезабетонных апор ЛЭП, а таксама завяршэнне будаўніцтва міні-ЦЭЦ для камбінаванай вытворчасці электраэнергіі. У выніку рэалізацыі гэтага плана акцыянернае таварыства павялічыць выручку ад рэалізацыі з Br44,6 млрд. у 2010 годзе да Br176,5 млрд. да канца 2012-га, удзельная доля экспарту ўзрасце з 12,5% у 2010-м да 40% да 2013 года. Інвестар мае намер стварыць 29 працоўных месцаў. Рэалізацыя гэтага сумеснaга беларускa-рaсійскaга праекта дазволіць у 1,3 раза павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт Беларусі. Як падкрэсліў Аляксандр Шпундэт, у далейшай перспектыве інвестар мае намер асвойваць на "Наваполацкжалезабетон" інавацыйныя праекты, першым з якіх стане выпуск нездымнай апалубкі на аснове шкламагнезіту. Яшчэ адну перспектыву ствараемага ААТ інвестар звязвае са стварэннем індустрыі каркаснага домабудавання, якая ўключае не толькі вытворчасць канструкцый, але і будаўніцтва, як гэта робяць камбінаты, што займаюцца буйнапанэльным домабудаваннем.
На думку суразмоўцы, у цяперашні час у Беларусі створаны спрыяльны бізнес-клімат. "Здзелкі ў Беларусі чыстыя - пакупніку прадастаўляецца поўная інфармацыя аб фінансава-эканамічным стане прадпрыемства. Дзеянні ўладаў празрыстыя і зразумелыя", - падкрэсліў ён.
Дырэктар ПРУП "Наваполацкжалезабетон" Валерый Рабец адзначыў, што прыход інвестара дазволіць прадпрыемству падняцца на новую прыступку развіцця, абнавіць дзеючыя магутнасці і выйсці на расійскія будаўнічыя рынкі. Па яго словах, "ЭнергаІнвест" зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр - у прадпрыемстваў наладжаны дзелавыя кантакты ў будаўніцтве панельна-каркасных дамоў у Падмаскоўі.
Прадпрыемства "Наваполацкжалезабетон" створана ў 1959 годзе, спецыялізуецца на вытворчасці 1,5 тыс. найменняў вырабаў са зборнага жалезабетону, некаторыя з іх маюць СЕ-маркіроўку. Па выніках студзеня-кастрычніка 2011 года прадпрыемства выйшла на рэнтабельную працу.
ТАА "ЭнергаІнвест" зарэгістравана ў Маскве ў 2008 годзе, спецыялізуецца на распрацоўцы і ўкараненні энергазберагальных тэхналогій у будаўніцтве, прымала ўдзел у стварэнні індустрыі панэльна-каркаснага домабудавання.У Віцебскай вобласці сёлета было запланавана акцыянаваць восем дзяржаўных прадпрыемстваў. Тры з іх ужо пераўтвораны ў ААТ, прычым адно - ААТ "БелВітуніфарм" - таксама з удзелам замежнага інвестара.
За апошнія чатыры гады ў Беларусі з удзелам замежных інвестараў акцыянаваны чатыры прадпрыемствы.-0-
БЕЛТА