21 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Рост заработнай платы ў сельгасвытворчасці забяспечаць высокая ўраджайнасць у раслінаводстве і прадукцыйнасць у жывёлагадоўлі, падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на ўрачыстай цырымоніі правадоў дэлегацыі Віцебскай вобласці на рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2012", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Віцебская вобласць можа і павінна дасягнуць валавога збору збожжа ў аб'ёме 2 млн.т, дамагчыся ўраджайнасці не менш за 40 ц/га і надояў больш за 5 тыс.кг ад адной каровы", - упэўнены губернатар. Для выканання пастаўленых задач працягнецца праца па павелічэнні ўрадлівасці земляў, будзе мадэрнізавацца машынна-трактарны парк. У наступным годзе яго папоўняць 500 камбайнаў. У 2013 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва 35 збожжасушыльных комплексаў. Значнае абнаўленне чакае жывёлагадоўчую галіну. Акрамя рэканструкцыі 228 малочнатаварных ферм, якая завершыцца да канца бягучага года, у вобласці закладзена будаўніцтва 77 новых малочнатаварных комплексаў. Нягледзячы на тое, што ў рэгіёне вызначылася сістэма земляробства і раслінаводства, якая ўключае 500 тыс.га збожжавых, 100 тыс.га кукурузы, 100 тыс.га рапсу, 20 тыс.га лёну, 5 тыс. га бульбы, работы па ўцягванні ў абарот невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых земляў працягнуцца. Да наступнага сезона плануецца ўцягнуць у сельгасабарот 115 тыс.га земляў. Гэтыя плошчы будуць выкарыстоўвацца пад вырошчванне збожжавых і бабовых культур, што дазволіць павысіць утрыманне бялкоў у кармах жывёл і ў сваю чаргу павысіць іх прадукцыйнасць. Активное развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стымулюе развіццё перапрацоўчых прадпрыемстваў. У вобласці мадэрнізаваны 8 малочнатаварных заводаў, 4 мясакамбінаты. Завяршаецца рэканструкцыя Браслаўскага філіяла Глыбоцкага малочнакансервавага завода. Пастаўскі малочны завод таксама рэалізуе праграму абнаўлення. Усе гэтыя работы дазволяць не толькі забяспечыць харчовую бяспеку, але і дапамогуць адраджэнню вёскі, падкрэсліў Аляксандр Косінец. "Усё накіравана, каб вёска жыла і развівалася, каб людзі адчувалі сябе ўтульна", - сказаў ён. Старшыня аблвыканкама ў асобе

БелТА