Сёння, 13 мая 2023 г. напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь аддзел ЗАГС Лепельскага райвыканкама зарэгістраваў нараджэнне трэцяга дзіцяці – дачкі Веранікі – у Ігнатовічаў Алены Аляксандраўны і Дзяніса Уладзіміравіча.


Дзяржаўныя флаг, герб і гімн – гэта сімвалы нашай гістарычнай памяці, якія звязваюць разам гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыню. А будучыня нашай краіны – гэта наша моладзь, нашы дзеці! Імя Вераніка азначае «пераможца». І гэта вельмі сімвалічна, паколькі яна з'явілася на свет 7 мая – перад Вялікім святам – Днём Перамогі!

Шматдзетнай сям'і Ігнатовічаў жадаем шчасця, міру і дабрабыту!