…Гэта калядная казка амерыканскага пісьменніка О. Генры пра сямейную пару. На свята муж прадаў гадзіннік, каб купіць грабяні для валасоў жонцы, а яна ў сваю чаргу абстрыгла валасы і купіла срэбны ланцужок для гадзінніка мужу.
…Гэта калядная казка амерыканскага пісьменніка О. Генры пра сямейную пару. На свята муж прадаў гадзіннік, каб купіць грабяні для валасоў жонцы, а яна ў сваю чаргу абстрыгла валасы і купіла срэбны ланцужок для гадзінніка мужу. Чаму прыйшла на думку гэтая казка? Проста Каляды — час дарыць адзін аднаму цяпло, не просячы і не чакаючы нічога ўзамен. І традыцыйны праваслаўны фестываль “Віфлеемская зорка”, які прайшоў у актавай зале аграрна-тэхнічнага каледжа, лішняе таму пацвярджэнне. Бо са сцэны лілася хрысціянская музыка, якая, быць можа, зрабіла ўсіх нас крыху лепшымі і дабрэйшымі.
Каляды — час любіць… Менавіта гэтая песня стаяла адной з першых сярод музычных нумароў і сцэнак, якіх было больш за два дзясяткі. Яе выканаў хор сярэдняй школы №3 пад кіраўніцтвам Алесі Печкоўскай.
Віфлеемская зорка — гэта добрая вестка аб нараджэнні Ісуса. Пра неба Віфлеема ў аднайменнай песні нагадала гледачам вучаніца Бароўскай сярэдняй школы Анастасія Ошкіна. Выступалі таксама вучні тэатральнага аддзялення і аддзялення народнай творчасці Лепельскай школы мастацтваў, вакальная група Нядзельнай школы Праабражэння Гасподняга і многія іншыя. Калядную сцэнку выканалі выхаванцы Нядзельнай школы храма іконы Божай Маці “Уладзімірская”.
Пасля заканчэння канцэрта ўдзельнікаў узнагародзілі граматамі і салодкімі прызамі, якія прадаставілі малочнакансервавы камбінат і філіял Лепельскага хлебазавода ААТ “Віцебскхлебпрам”.