У канцэртнай зале полацкага Сафійскага сабора ў святочныя дні 2020 года можна будзе паслухаць органныя канцэрты і харавыя калектывы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пад скляпеннямі храма выступяць музыканты з Беларусі і Расіі. Пасля праваслаўнага Раства аматараў музыкі 8 студзеня чакае калядны канцэрт-фестываль. У праграме выступленні заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай (орган) і ўзорнага хору "Фэст" з Мінска. На форум прыедуць калектывы з Расіі. У канцэртнай зале выступяць дзіцячы аркестр народных інструментаў "Ладушкі" (горад Сераў), ансамбль хору дзяўчынак "Акварэль" (Іжэўск), канцэртны хор старэйшых класаў "Канто" (Санкт-Пецярбург), хор рускай песні "Пакрова" (Ханты-Мансійск) і старэйшы хор "Камертон" (Ніжні Ноўгарад).

Жыхароў і гасцей Полацка запрашаюць таксама на органныя канцэрты Ксеніі Пагарэлай з 2 па 6 студзеня.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)