24 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым. Для ўсіх хрысціян Раство з'яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць міласэрнасці і чалавекалюбству, а значыць, дапамагае станавіцца лепш, гуманней, справядлівей, - гаворыцца ў віншаванні. - Гэты цудоўны час натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў удзеле, дапамозе і клопаце". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі, дзе спрадвеку побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, Раство набывае асаблівы сэнс як сімвал згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі. "У такія дні мы асабліва ясна ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць дабрабыт у агульным беларускім доме, зрабіць яго яшчэ багацейшым і прыгажэйшым", - падкрэсліваецца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы пажадаў: "Няхай цеплыня калядных дзён сагрэвае вас увесь год і прымнажае стваральную энергію для прац у імя нашай Айчыны. Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і радаснага настрою".-0-

БЕЛТА