11 красавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна. З 11 красавіка рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5% (у тым ліку бензін Нармаль-80 падаражэў на 6%). Кошт аднаго літра бензіну Нармаль-80 складае Br6050, бензіну АІ-92 - Br6300, бензіну АІ-95 - Br6800, дызельнага паліва - Br6950. "Перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены з мэтай паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафцеперапрацоўчых заводаў. Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты з улікам павелічэння застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэн у Расіі на 15-18%", - адзначылі ў канцэрне "Белнафтахім".-0-

БЕЛТА