8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна. Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5% і з 8 чэрвеня 2012 года складаюць за 1 літр: бензін Нармаль-80 – Br6350, бензін АІ-92 – Br6650, бензін АІ-95 – Br7150, дызельнае паліва – Br7300, дызельнае паліва Еўра-5 – Br7950. "Перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены з мэтай паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза, а таксама павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэння магчымасці далейшай мадэрнізацыі вытворчасці. Дзеючыя рознічныя цэны на аўтабензіны з улікам павелічэння застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэн у Расіі на 3–9%", - адзначылі ў канцэрне "Белнафтахім".-0-

БЕЛТА