9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" з 9 чэрвеня знізіў раздробныя цэны на аўтамабільнае паліва на 13-22%, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кошт дызпаліва паменшаны на 12,7% (з Br5 100 да Br4 450), бензіну "Нармаль-80" - на 19,2% (з Br4 950 да Br4 000), Аі-92 - на 17,6% (з Br5 100 да Br4 200), Аі-95 - на 22,4% (з Br5 800 да Br4 500). 8 чэрвеня на экстраннай нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў знізіць цэны на паліва з 9 чэрвеня.-0-

БЕЛТА