Дырэктар Наталля Калініна паказала новую галакамеру — сучасную саляную пячору. Тут робяць стаўку на прафілактыку і немедыкаментознае аздараўленне, што сёння асабліва важна.

Гаварылі пра тое, як спалучаць сацыяльную задачу — быць даступнымі — з укараненнем новых метадаў і тэхналогій.

Сёння акцэнт змяшчаецца з лячэння на ўмацаванне здароўя. Цэнтры, падобныя да «Жамчужыны», становяцца ключавымі кропкамі аздараўлення і адпачынку.

Асабліва падкрэслілі ролю такіх устаноў у падтрымцы сем'яў і дэмаграфіі. Магчымасць аздаравіць дзіця ў якасных умовах — гэта ўклад у будучыню ўсёй краіны.

Візіт паказаў: важна развівацца, знаходзіць партнёраў і заставацца сацыяльна адказнымі.