Генадзь Балбатоўскі асабіста азнаёміўся з тым, як ідуць справы ў адной з ключавых здраўніц нашага раёна.
Ён дэталёва пазнаёміўся з ходам рэканструкцыі, убачыў ужо абноўленыя нумары, сучасную сталовую і прастору для вольнага часу ў клубе. З дырэктарам санаторыя Паўлам Цыкуном абмеркавалі не толькі бягучы рамонт, але і стратэгічныя планы па развіцці ўстановы, прыцягненні новых гасцей і павышэнні якасці паслуг.
«Задача — стварыць умовы, якія будуць адпавядаць самым высокім стандартам, — адзначыў Генадзь Балбатоўскі. - Важна, што Лепельскі ваенны санаторый упэўнена рухаецца ў правільным напрамку».
Кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва наведаў Лепельскі ваенны санаторый
16.1.20260 праглядаў