Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прамыя тэлефонныя лініі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прамыя тэлефонныя лініі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам 7 ліпеня будуць міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр абароны Андрэй Раўкоў, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. Таксама ў гэты дзень прамыя тэлефонныя лініі правядуць старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін і старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

14 ліпеня можна будзе звязацца з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам, міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандрам Церахавым, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэем Гаевым, старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатолем Лапо.

21 ліпеня прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і міністр культуры Юрый Бондар.

На прамой тэлефоннай лініі 28 ліпеня будуць міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, міністр фінансаў Уладзімір Амарын, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Дзвігалёў.

Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў, прамыя тэлефонныя лініі правядуць іх намеснікі.

Час прамых тэлефонных ліній - з 9.00 да 12.00.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)