Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лютым правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лютым правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Міністр аховы здароўя Валерый Малашка прыме грамадзян 6 лютага ў Чэрвеньскім райвыканкаме, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін - 8 лютага ў Віцебскім аблвыканкаме, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо - 13 лютага ў Воранаўскім райвыканкаме.
На 14 лютага запланавана сустрэча з грамадзянамі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі (у Клецкім райвыканкаме), на 15 лютага - міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана (у Полацкім райвыканкаме), на 21 лютага - міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога (у Пінскім райвыканкаме).
22 лютага прыёмы грамадзян правядуць міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч (Вілейскі райвыканкам), міністр замежных спраў Уладзімір Макей (Маладзечанскі райвыканкам) і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка (Бярэзінскі райвыканкам).
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык сустрэнецца з грамадзянамі ў Рэспубліканскім навукова-даследчым унітарным прадпрыемстве "БелНДЦ "Экалогія" у Мінску 26 лютага. Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа і міністр фінансаў Максім Ермаловіч правядуць сустрэчы 27 лютага (у Чачэрскім і Зэльвенскім райвыканкамах адпаведна), у гэты ж дзень запланаваны прыёмы грамадзян у старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянціна Татарыцкага ў Гродзенскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, а таксама ў міністра спорту і турызму Сяргея Ковальчука ў Мазырскім райвыканкаме.