Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, правядуць у лістападзе прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Міністр фінансаў Максім Ермаловіч прыме грамадзян 15 лістапада ў Лідскім райвыканкаме, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка - у той жа дзень у Пастаўскім райвыканкаме.
На 20 лістапада запланаваны прыём міністрам спорту і турызму Сяргеем Ковальчуком у Старадарожскім райвыканкаме.
21 лістапада адбудзецца прыём грамадзян міністрам абароны Андрэем Раўковым у Бярозаўскім райвыканкаме, а таксама міністрам эканомікі Дзмітрыем Крутым у Слонімскім райвыканкаме.
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч сустрэнецца з грамадзянамі 22 лістапада ў Докшыцкім райвыканкаме, міністр замежных спраў Уладзімір Макей - 27 лістапада ў Салігорскім райвыканкаме.