У межах акцый дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык, старшыня пярвічкі ДКУСП "Лепельская ПМК-75" Таццяна Буйніцкая наведалі шматдзетную сям'ю Аляксея Казлова, падсобнага рабочага 2-га разраду ДКУСП "Лепельская ПМК-75".

У сям'і Аляксея выхоўваецца пяцёра дзяцей - 4 лапачкі-дачкі і сын Пётр. Старэйшай Паліне ўжо 19, а малодшай Дар'і - 4 гадкі.

Галоўная мэта акцый - падарыць увагу, клопат і падарункі дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку з шматдзетных, малазабяспечаных, апекунскіх і прыёмных сем'яў.