Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнікам раённых аддзяленняў Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь" уручылі пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з важных элементаў развіцця краіны і яе стабільнасці з'яўляецца грамадзянская супольнасць. Заканамерным працэсам стала стварэнне партыі "Белая Русь". У нас створаны 25 рэгіянальных аддзяленняў і абласная структура партыі, і мы актыўна ўключаемся ў палітычны працэс", - адзначыў на ўрачыстай цырымоніі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Кіраўнікам рэгіянальных аддзяленняў Беларускай партыі "Белая Русь", створаных у 21 раёне вобласці, Наваполацку і трох адміністрацыйных раёнах Віцебска, уручылі пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі. Для ўсіх гэты дзень быў хвалюючым. "Полачане ўсецалей падтрымалі ініцыятыву стварэння дадзенай партыі. Мы ўпэўнены, што наша ячэйка будзе толькі прырастаць. У аснове яе складаюцца члены аднайменнага грамадскага аб'яднання, але таксама ў ёй ёсць прадстаўнікі ўсіх сфер - аховы здароўя, адукацыі, прамысловасці. Ужо паступаюць заяўкі ад працоўных калектываў аб сустрэчах, на якіх мы будзем тлумачыць праграму, статут Беларускай партыі "Белая Русь". Мы заўсёды адкрыты для дыялогу", - сказала журналістам старшыня Полацкага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Ірына Дзямінава.

Яна таксама адзначыла, што члены новай партыі таксама маюць намер дапамагаць грамадзянам у вырашэнні сацыяльных і іншых пытанняў. Напрыклад, у гэтым годзе вызначаны сем'і, якім ад "Белай Русі" будзе аказана дапамога да новага навучальнага года. Гэта шматдзетныя, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і з асаблівасцямі развіцця, і грамадзяне катэгорыі тых, хто мае патрэбу.

"Гэта гістарычны дзень для нас з вамі. Галоўная задача - быць адзіным цэлым", - падкрэсліла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Валянціна Багатырава.

Крыніца: belta.by