Цяпер гэту пасаду займае Хомбак Вераніка Аляксандраўна.
Цяпер гэту пасаду займае Хомбак
Вераніка Аляксандраўна.
Да гэтага часу лепельчанка больш за 10 гадоў з'яўлялася кіраўніком
дзяржаўнай установы адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў».
Пад яе кіраўніцтвам установа значна павысіла паказчыкі сваёй працы,
умацавала пазіцыі як самая паспяховая школа па падрыхтоўцы будучых дзеячаў культуры
і мастацтваў.
Акрамя таго, Вераніка Аляксандраўна з'яўляецца дэпутатам, а таксама намеснікам
старшыні Лепельскага абласнога аддзялення «Белая Русь», што сведчыць аб яе
актыўнай грамадзянскай пазіцыі, імкненні працаваць на карысць роднага краю і
краіны.
— Упэўнены, Вераніка Аляксандраўна — годны чалавек, які зможа выканаць
задачы, што будуць пастаўлены ёй як намесніку старшыні райвыканкама
па сацыяльных пытаннях. Адзначу, дадзеная сфера надзвычай непрастая — трэба будзе
разабрацца ў праблемах сістэмы аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту,
турызму і гэтак далей. Наперадзе шмат працы, але вы справіцеся. Жадаю вам
невычарпальнай энергіі і поспеху на новым этапе вашага кар'ернага шляху, — звярнуўся
да прызначанага намесніка Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч.
У сваю чаргу, Вераніка Аляксандраўна падзякавала кіраўніцтва раёна за
аказаны давер і падтрымку, а таксама абазначыла прынцыпы, якіх будзе
прытрымлівацца ў сваёй працы. Адказнасць, аб'ектыўнасць, дысцыпліна,
прыярытэт інтарэсаў грамадзян, — гэтых арыенціраў будзе прытрымлівацца новы
намеснік старшыні райвыканкама.