Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 27-29 лістапада ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях, а таксама ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Так, 27 лістапада памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Шулейка Юрый Вітольдавіч праводзіць прыём у Рэчыцкім райвыканкаме з 11.00 да 13.00, а з 10.00 да 11.00 - прамую лінію. Начальнік аддзела аналізу і кантролю галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Калінін Ігар Іванавіч у гэты ж дзень прыме грамадзян у адміністрацыі Фрунзенскага раёна з 10.00 да 13.00.

Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Шпілеўская Вольга Аляксандраўна 28 лістапада правядзе прыём грамадзян у Стаўбцоўскім райвыканкаме, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян - загадчык асабістым прыёмам Ламаносаў Ігар Андрэевіч 29 лістапада - у Пастаўскім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)