Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сілаў, жыхары Лепельскага раёна!
Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сілаў,
жыхары Лепельскага раёна!
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята па праву з'яўляецца сімвалам адвагі, мужнасці і патрыятызму, увасабляе сабой пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. Абарона Айчыны – святы доўг, выкананне якога – справа гонару і сумлення кожнага.
У кожным доме, у кожнай сям'і беражліва захоўваюць памяць пра гераізм дзядоў і бацькоў, ганарацца пакаленнем Пераможцаў, чыё жыццё стала прыкладам для моладзі.
З асаблівай цеплынёй сёння мы ўшаноўваем тых, хто выбраў нялёгкую вайсковую службу і верны ваеннай прысязе. Выхоўваючы новыя пакаленні на прыкладах мужнасці і доблесці, мы закладваем аснову для захавання стабільнага і спакойнага жыцця, развіцця і росквіту дзяржавы.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і згода ў нашым грамадстве!
З павагай,
|
Старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта |
Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў |
|
|
М.Л.Кісялевіч |
І.Г.Урбан |