Дарагія ляпельчане! Паважаныя госці!

Дарагія ляпельчане! Паважаныя госці!

Дата 3 ліпеня назаўсёды ўвайшла ў гісторыю Беларусі як самая яркая старонка барацьбы за свабоду і незалежнасць, вынік гераічнай Перамогі і працоўнага подзвігу беларускага народа.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе працвітання, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных.

У гэты дзень мы адчуваем сябе адзінымі з лёсам Айчыны, якая заўсёды была прыкладам міру, добрасуседства і гасціннасці.

Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўздымаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

Галоўная задача для нас сёння – годна пранесці і перадаць сваім дзецям і унукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

За апошнія гады многае змянілася: і краіна, і людзі, якія ў ёй жывуць. Нязьменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве.

Мы, народ Беларусі, глядзім у будучыню і ведаем, што яна ёсць, пакуль беражом памяць аб мінулым. І гэту памяць увасабляе ў сабе наш галоўны дзяржаўны свята – Дзень Незалежнасці.

У гэты светлы ліпеньскі дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні міру, дабра, шчасця і дабрабыту! Моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, поспехаў у творчай працы на карысць роднай зямлі і працвітання нашаму агульнаму дому – роднай Беларусі!

Старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч

Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан