Паважаныя святары, вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць Раство Хрыстова па юліянскім календары!

Паважаныя святары, вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць Раство Хрыстова па юліянскім календары!

Шчыра віншуем усіх са светлым хрысціянскім святам – Раством Хрыстовым!

Гэтае свята нясе надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе трыумф сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці.

Для многіх людзей Раство Хрыстова дапамагае далучыцца да вечных каштоўнасцей. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення. Кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, тварыць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Няхай калядныя дні дораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і цудоўныя ўспаміны. Няхай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме.

Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.